Харватыя дазволіла бязвізавы ўезд уладальнікам шэнгенскіх візаў

Спрошчаны парадак уезду ў краіну замежных грамадзян-уладальнікаў шэнгенскіх візаў харвацкі ўрад вырашыў увесці з 1 студзеня 2013 года.

Да ўступлення Харватыі ў ЕС уводзіцца бязвізавы рэжым ўезду, кароткатэрміновага (да 90 дзён) знаходжання ў краіне і транзітнага праезду праз яе тэрыторыю для замежнікаў, якія маюць сапраўдныя шэнгенскія дазволы на пражыванне. А таксама шэнгенскія візы тыпу "С" або шматразовыя нацыянальныя візы тыпу "D", выдадзеныя дыппрадстаўніцтвамі ці консульскімі ўстановамі дзяржаў-удзельніц Шэнгенскага пагаднення.

Гэтыя дазволы і візы павінны быць сапраўднымі і на момант выезду з Харватыі, адзначае РІА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі