Гурты “Рэха” і “Маланка Orchestrа” запрашаюць на дабрачынны канцэрт

Гурты “Рэха” і “Маланка Orchestrа” ладзяць дабрачынны канцэрт у падтрымку хворай на рак двухгадовай дзяўчынкі Машы Бязлюдавай. Усе сродкі, сабраныя падчас імпрэзы, будуць перададзеныя бацькам дзяўчынкі, якой неабходна дарагое лячэнне ў нямецкім Мюнхене. Лідар “Маланка Orchestra” Лёня Паўлёнак кажа, што з дапамогай радасці праз песню можна дапамагчы пераадолець хваробу. Канцэрт адбудзецца 22 кастрычніка ў сямейным цэнтры Юліі Гусакоўскай-Старавойтавай, што знаходзіцца па адрасе Заслаўская, 15, пачатак а 17 гадзіне. Уваход бясплатны.

Фота: www.photo.99px.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі