Гурты IQ48, :B:N: ды "Кальмары" выступяць на "Басовішчы"

Сталі вядомыя першыя выступоўцы сёлетняга "Басовішча". Пакуль свой удзел пацвердзілі толькі тры гурты.

"IQ48, :B:N:, "Кальмары", - пералічвае прадстаўнікоў сёлетняй фестывальнай сцэны арганізатарка Ганна Пякарская. - Іншых беларускіх зорак на гэтую хвіліну мне цяжка назваць. Натуральна, будзе яшчэ і які-небудзь гурт з Польшчы".

Таксама яшчэ нічога не зразумела з конкурснай часткай фестывалю. Арганізатары абяцаюць, што яна абавязкова будзе, але пакуль нават не пачалі адбор гуртоў.

Нагадаем, "Басовішча-2012" пройдзе ўжо 13–14 ліпеня на старым месцы, каля мястэчка Гарадок. Сёлета арганізатары не здолелі атрымаць грант ад польскага Міністэрства адміністрацыі на правядзення фэсту, таму давялося рэзка мяняць першапачатковыя планы. І змяняць сэт-ліст адпаведна з урэзаным бюджэтам.

Фота: bnp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі