Гурт Wasp'n'Hornet спыніў існаванне

Мінскі гурта Wasp'n'Hornet, якому крытыкі прадракалі сур'ёзную будучыню, а партал experty.by паставіў іх на другое месца ў намінацыі "Дэбют 2011 года", разваліўся. Пра гэта паведаміў у адной са сваіх старонак у сацыяльных сетках піяршчык каманды Аляксандр Бергер. Прычынай стала непаразуменне паміж стваральнікамі калектыву.

Як высветліла Еўрарадыё, гэта ўжо не першы развал гурта, але, паводле слоў кампазітара ды аранжыроўшчыка Wasp'n'Hornet Мікалая Старажука, дакладна апошні. Мікалай прызнаўся, што даведаўся пра спыненне існавання гурта з сеціва і зараз ужо нават выдаліў усе старонкі гурта ў інтэрнэце.

Вакаліст ды тэкставік паспяховых электра-рокераў Віталь Сідарук каментаваць сітуацыю адмаўляецца, але пераконвае, што музыка для яго была проста цудоўным хобі, і цяпер надыйшоў час перастаць ім займацца. Мікалай Старажук, наадварот, зараз шукае новага вакаліста і плануе да верасня выдаць пад іншай назвай тэмы, якія не трапілі на дэбютную кружэлку гурта. Нагадаем, адзіны альбом электра-рокераў выйшаў у снежні 2011 года пад аднайменнай назвай Wasp'n'Hornet.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі