Гурт U.G.Oslavia рыхтуе “альбом для афэлкаў”

Мінскі гурт U.G.Oslavia працуе над дэбютным альбомам, які самі музыкі стылістычна характарызуюць, як “рок-н-рол ды бла-бла-бла”. Плануецца, што на дыску будзе 12 песень і ўжо запісана адсоткаў 70 матэрыялу.

“Гэты альбом для людзей, якія могуць сказаць пра сябе “дурыла, афэлак, абгрызак” і ўсё такое, — смяецца вакалістка гурта Юля Багаслаўская. — Я разумею, што такіх, магчыма, толькі два чалавекі, але нас гэта не пужае, бо музыкаў — пяць, плюс яны і таго — сем. Дастаткова для праслухоўвання дыска. Плануецца, што будзе 50 адсоткаў танцавальна-ўгарнай музыкі ды 50 адсоткаў лірычна-філасофскай”.


Юля дадае, што пісаць дэбютнік вельмі складана, бо з часам колькасць напрацаваных трэкаў расце, цяпер іх ужо больш за 20, і кожны новы хочацца ўставіць у альбом. Таму, цалкам магчыма, што дыск будзе вельмі доўгім, але ў любым выпадку, ён з’явіцца не пазней за студзень 2013 году.

Дарэчы, 29 лістапада ў Re:Public музыкі адыграюць сольны канцэрт, дзе можна будзе пачуць некаторыя трэкі з дэбютнага, яшчэ не названага альбома. Уваход на “рок-н-рол ды бла-бла-бла” — вольны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі