Гурт Neuro Dubel упершыню сыграе акустычны канцэрт

Гурт Neuro Dubel упершыню за сваю 20-гадовую гісторыю сыграе акустычны канцэрт. Гэта адбудзецца 13-га лістапада ў клубе "Графіці" на чарговай серыі канцэртаў "Тузін.Unplugged". Лідар гурта Аляксандр Кулінковіч прызнаецца, што паўнавартаснай акустыкі хутчэй за ўсё не атрымаецца: будуць толькі гітары і вакал. Нягледзячы на адказнасць моманту, рэпетаваць музыкі яшчэ не пачалі.

Аляксандр Кулінковіч: "Усе ж гэтыя песні ёсць, мы іх усе ведаем, таму я не думаю, што тут узнікнуць нейкія праблемы. Але амаль усе новыя песні ў нас даволі цяжкія. Натуральна, нейкія новыя будуць, але асноўны націск зробім усё ж на старыя песні".

Разам з акустычнымі “дзюбялямі” на чарговым "Тузін.Unplugged" выступіць гурт Da!Бл.. з вёскі Нарач.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі