Гурт Naka скончыў здымкі кліпа на загалоўную песню новага альбома (Фота)

Мінскі гурт Naka скончыў здымкі кліпа на загалоўную песню новага альбома “Довольна”. Па словах лідаркі гурта Насты Шпакоўскай, здымаць відэа менавіта на гэтую песню было вырашана, бо яна самая вясёлая ды жыццесцвярджальная ў творчасці калектыву.

“У нас было жаданне зняць прыгожы ролік, і для гэтага мы скарысталі балет. То бок, мы здымалі балерын, я таксама была ў балетнай пачцы. Усё прыгожа, усе танчаць ды ўсе шчаслівыя, — распавядае пра ідэю кліпа Наста і абвяргае падабенства кадраў са здымачнай пляцоўкі ды фільма Дарэна Аранофскі. — Гэтая песня не мае ніякага дачынення да фільма “Чорны лебедзь”, але да “Лебядзінага возера” асацыяцыя, мне падаецца значна шырэйшая”.

Ідэя ды рэалізацыя кліпа належыць Максу Сіраму, Наста дадае, што менавіта ён і “вінаваты” ў з’яўленні відэа. Цяпер адзняты матэрыял застаецца адмантаваць, таму Наста не рашаецца казаць пра дакладныя тэрміны яго выхаду. Але плануецца, што кліп на песню “Довольна” з’явіцца ў інтэрнэце да прэзентацыі новага альбома, якая запланаваная на 25 красавіка.

Фота: Іван Бесер (са старонкі ў Facebook)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі