Грыб: Міліцыя слушна ўзнагароджвае "начных партызанаў" з метро

Еўрарадыё: Кіраўніцтва МУС не будзе ўзбуджаць ніякіх справаў супраць маладых людзей, якія ноччу праніклі ў мінскае метро і запісалі гэта на відыё. Наадварот, МУС хоча нейкім чынам заахвоціць іх. Магчыма, гэта будзе каштоўны падарунак. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных справаў Алег Пякарскі. Ці ў такой сітуацыі кіраўніства міліцыі слушна робіць, што хоча выказаць хлапцам падзяку?

Грыб: “Я 36 каляндарных гадоў адпрацаваў у органах унутраных спраў на розных пасадах, пры мне такіх выпадкаў не здаралася. Але з боку гэтых маладых людзей я ніякага правапарушэння не знаходжу. Гэта было ноччу, метро было адчыненае, ніхто іх не папярэджваў і не забараняў. Яны паглядзелі, што станцыя не ахоўваецца пасля падзеяў, якія адбыліся 11 красавіка, яны і знялі гэта на плёнку. Іх учынак – нармальны ўчынак здаровых маладых людзей. Таму, калі Міністэрства выкажа ім падзяку, я лічу, што ў гэтым нічога дрэннага няма”.

 Еўрарадыё: А ці не можа гэта быць такая "падстава", калі хлапцы не самі дадумаліся да гэтага, а іх нехта падштурхнуў на гэты крок?

Грыб: “Не думаю, што там была нейкая "падстава". Супраць каго гэта можна было рабіць – гэта цяжка сказаць. Я не думаю, што гэта так”.

Еўрарадыё: Кіраўнік дзяржавы казаў пра тое, што можа пазрываць пагоны некаторым сілавікам, калі выявіцца што відыё праўдзівае. Аказалася, што відыё сапраўднае – і знялі з пасады кіраўніка метрапалітэну. Ці будуць наступствы для сілавікоў?

Грыб: “Цяжка ў нашых беларускіх умовах казаць, як у той ці іншай сітуацыі будзе дзейнічаць наш кіраўнік. Я прытрымліваюся прынцыпа, што за свае дзеянні або бездзеянне павінны адказваць кожны чалавек, хто ў гэтым павінны. Калі вінаваты чалавек - ён павінны несці адказнасць. Я не думаю, што ў гэтым выпадку быў вінаваты кіраўнік мінскага метрапалітэну. Ён даволі на высокай пасадзе, ёсць шэраг людзей да яго, якія павінны былі сацыць за парадкам менавіта на гэтай станцы. Зразумела, што ўсіх можна паздымаць – і міністраў і г.д. Але запалохваннем справу ніколі не вырашыш. Трэба, каб была надзейная арганізацыя і павага да людзей”.

Фота: udf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі