Гомельская міліцыя ўзяла ў аблогу стадыён “Цэнтральны” (фота)

 

Ля стадыёна літаральна няма яблыку няма дзе ўпасці ад праваахоўнікаў. Тут і звычайныя міліцыянты, і спецназаўцы, і супрацоўнікі ДАІ. Нават жанчыны-міліцыянты ёсць! Па інфармацыі Еўрарадыё, у ахове матча ўдзельнічаюць толькі мясцовыя праваахоўнікі. Ад дапамогі калег з іншых рэгіёнаў Беларусі яны адмовіліся.

 

 


 

На матч паміж Гомелем і Ліверпулем прададзеныя амаль усе квіткі. Стадыён умяшчае 14 тысяч чалавек. Прадстаўніцтва фанатаў англійскага клуба з Брытаніі і розных рэгіёнаў Еўропы складзе каля 500 чалавек.

 



 

Надзвычайныя меры бяспекі можна патлумачыць тым, што 2 жніўня, акрамя свята футбола, адбываецца таксама свята дэсантнікаў. На постсавецкай прасторы Дзень дэсантніка традыцыйна звязаны з вялікай колькасцю правапарушэнняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі