Гітарыст "Петли Пристрастия" вязе ў Мінск адборны шведскі пост-рок

У Мінску выступіць шведскі гурт Immanu El. Каманда грае атмасферную музыку ў духу Sigur Ros. Гэтым яна і прывабіла беларускіх арганізатараў канцэрту. Як кажа адзін з іх — гітарыст "Петли Пристастия" Іван Селішчаў, звычайна да нас возяць металістаў, хард-рокераў ці папсу. А тут мінчукі маюць магчымасць патануць у прыгожых мелодыях.

Іван Селішчаў: “На канцэрце гурта варта атрымліваць асалоду ад музыкі! Не абавязкова ж пад музыку трэсці канечнасцямі, размахваць ва ўсе бакі нагамі ці валасамі сваімі. Проста слухаць і атрымліваць асалоду. Як любяць прыгожа і ванільна казаць: “патанаць у гэтай музыцы”.

Immanu El выступяць у сталічным “Рэпабліку” у межах тура па Беларусі, Украіне і Расіі. Мінскі канцэрт адбудзецца 25 лістапада ў 19.00. Кошты квіткоў ад 80 да 140 тысяч рублёў.

Фота з Фэйсбуку гурта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі