Генсакратар Савета Еўропы хоча аб'яднаць ЕС і Расію, каб ціснуць на Мінск
З адпаведным зваротам Турб'ерн Ягланд звярнуўся да Еўрасаюза, Савета Еўропы і Расіі.
Непакой генеральнага сакратара Савета Еўропы выклікалі беларускія працэсы, звязаныя з захаваннем правоў чалавека, перадае "Хартыя'97".
На думку Ягланда, праблема палягае ў тым, што беларускі лідар мае магчымасць гуляць адначасова на некалькіх палях. Генсакратар Савета Еўропы заклікаў больш актыўна каардынаваць сумесныя дзеянні паміж Брусэлем, Страсбургам і Масквой у дачыненні да афіцыйнага Мінску.