Генпракуратура шукае стваральнікаў "валютнага" сайта prokopovi.ch

Па яго словах, Генпракуратура вынесла пастанову пра абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсу, які прапагандуе незаконны абмен валюты. Абмежаванне доступу да рэсурсу распаўсюджваецца на дзяржаўныя ўстановы, адзначае БелаПАН


Як заявіў прадстаўнік Генпракуратуры, на сайце ўсталёўваюцца адвольныя курсы абмену валюты і канверсіі, не адпаведныя курсам абмену ў банках. Генпракуратура лічыць такую дзейнасць незаконнай. 


Радзівонаў паведаміў, што Генпракуратура працягне выяўляць такія сайты і абмяжоўваць доступ да іх. Сачыць за гэтым будзе Беларуская дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі. 


А вось звесткі, што аналагічную службу адкрыў партал tut.by, для прадстаўніка Генпракуратуры стала адкрыццём. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі