“Гавары праўду" судзіцца з Мінюстам

7 кастрычніка ў Вярхоўным судзе пройдзе папярэдняя сустрэча суддзі Бабкова з прадстаўнікамі бакоў. Як адзначае Радыё "Свабода", гэта ўжо пачатак працэсу, хоць яшчэ і не судовае паседжанне.

Грамадзянская кампанія лічыць, што рашэнне Мінюсту не мае законных падставаў. "Гавары праўду" знайшла юрыдычны адрас для арганізацыі. Але чыноўнікі нібыта патрабуюць падаць яшчэ стос дакументаў, не прапісаных у законе.

Нагадаем, Міністэрства юстыцыі адмовілася рэгістраваць кампанію "Гавары праўду" сёлета ў жніўні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі