Віктар Ганчарэнка: Дзмітрыя Мазалеўскага заўтра не будзе

Нагадаем, што у барысаўчан траўмаваны таксама Аляксандр Паўлаў. Іншыя гульцы праблем са здароўем не маюць.

Віктар Ганчарэнка таксама паведаміў журналістам, што каманда не адчувае ніякага дыскамфорту ад дзвюх паразаў запар (ад "Валенсіі"). На думку Ганчарэнкі, БАТЭ неабходна сканцэнтравацца на гульні з "Лілем". Трэнер барысаўчан таксама не стаў адказваць на пытанне аб тым, які лік у гульні "Баварыя" — "Валенсія" для БАТЭ быў бы лепшым. "Мы яго даведаемся пасля сваёй гульні", — паведаміў Віктар Ганчарэнка.

На прэс-канферэнцыі галоўнага трэнера БАТЭ няма французскіх журналістаў, а вось беларускіх дастаткова шмат — у прэс-цэнтры толькі некалькі вольных месцаў.


Ганчарэнка: Цалкам магчыма, што Рэнан Брэсан і Аляксандр Глеб будуць гуляць разам. Трэнер барысаўчан адзначыў, што не выключае такой магчымасці.

Матч групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — "Ліль" пройдзе ў аўторак 20 лістапада на мінскім стадыёне "Дынама". Пачатак а 20-й гадзіне.

Віктар Ганчарэнка выказаў спадзяванне, што поле стадыёна "Дынама" будзе ў добрым стане. Ганчарэнка пра стадыён "Дынама": "У мяне няма настальгіі па ім (заўтра будзе апошняя гульня БАТЭ на "Дынама"). Я дзвюма рукамі за тое, каб стадыён хутчэй зачынілі і хутчэй пачалі рэканструкцыю".

"Ліль" прыляціць у Мінску сёння ўвечары (у 18.50), жыць каманда будзе ў Crowne Plaza. Прэс-канферэнцыя французаў запланаваная на 20.00.

На здымку: Дзмітрый Ліхтаровіч і Віктар Ганчарэнка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі