Галоўны рэдактар газеты "Rzeczpospolita" Томаш Урублеўскі падаў у адстаўку

Нагадаем, на гэтым тыдні польская газета апублікавала артыкул пра тое, што самалёт Леха Качынскага мог быць узарваны. Журналіст выдання сцвярджаў, што апаратура выявіла сляды выбуховых рэчываў на абломках самалёта, які разбіўся пад Смаленскам ў красавіку 2010 года.

Пракуратура Польшчы абвергла гэтую інфармацыю, і газета мусіла папрасіць прабачэння ў чытачоў. Тым не менш паведамленне выклікала шырокі розгалас у Польшчы.

З нагоды скандалу рэдактар газеты і падаў у адстаўку, паведамляе interfax.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі