Ён выказаў надзею, што афіцыйны Мінск прыме актыўны ўдзел у рэалізацыі ініцыятывы "Дыялог аб мадэрнізацыі Беларусі".
Як паведамляе БелаПАН, на сустрэчы абмяркоўваліся прыярытэты мадэрнізацыі Беларусі і шляхі іх дасягнення. Таксама ішла гаворка пра ўмовы працы няўрадавых арганізацый у краіне.
Фюле падкрэсліў, што адным з прыярытэтаў Еўрасаюза з'яўляецца падтрымка грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. На думку еўракамісара, дыялог аб мадэрнізацыі добра паказвае, што грамадзянская супольнасць гатовая зрабіць важны ўнёсак у мадэрнізацыю краіны.
Фюле спадзяецца на ўдзел Мінска ў "Дыялогу аб мадэрнізацыі"

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле ў Брусэлі сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці.
-
7:27 30.03.2023
-
19:34 29.03.2023
-
12:58 25.07.2022