Фюле і Сікорскі сустракаюцца з беларускай апазіцыяй

Кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі і еўракамісар Штэфан Фюле ад імя Польшчы і Еўрасаюза выкажуць салідарнасць з тымі, хто вяртае Беларусь на шлях дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Таксама гэта стане знакам падтрымкі рэпрэсаваным пасля выбараў 19 снежня 2010 года.


На сустрэчы прадстаўнікі беларускай апазіцыі таксама прадставяць падпісаную ўчора ў Мінску дэкларацыю супольных дзеянняў.

Брыфінг у МЗС Польшчы пачынаецца ў 11:35 па Мінскім часе. На ім прысутнічае карэспандэнт Еўрарадыё, размову з якім неўзабаве можна будзе пачуць у нашым эфіры.