Фядута: Вызваленне Каваленкі звязанае са спрэчкамі вакол нафты

“Гэта ніяк не звязана з правядзеннем парламенцкіх выбараў. Пачынаецца чарговы раўнд беларуска-расійскіх спрэчак вакол нафты. І трэба даваць сігнал Захаду, што беларускі рэжым не такі дрэнны, як яго малюе апазіцыя. І не больш”, — паведаміў Аляксандр Фядута ў размове з карэспандэнтам Еўрарадыё.

Эксперт мяркуе, што такім чынам афіцыйны Мінск разлічвае заняць лепшыя пазіцыі напярэдадні перамоваў пра кошты на нафту.

Нагадаем, што Сяргей Каваленка быў вызвалены 26 верасня — праз тры месяцы пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Паводле словаў Каваленкі, у бліжэйшы час можна чакаць таксама вызвалення анархіста Паўла Сырамалотава, які таксама напісаў прашэнне аб памілаванні і адбываў пакаранне разам з Каваленкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі