Футбольны клуб “Партызан” дагэтуль не знайшоў спонсара

Сталічны футбольны клуб, які летась заваяваў права гуляць у вышэйшай лізе, па-ранейшаму не знайшоў новага спонсара. А ранейшы — літоўскі бізнесмен Уладзімір Раманаў, як вядома, фінансаваць клуб адмовіўся.

Па словах Румбуціса, пакуль сітуацыя "несуцяшальная". Але рукі кіраўніцтва клуба не апускае, бо застаецца "невялікая надзея". "Адзін варыянт не зросся, зараз спрабуем іншы”, — кажа дырэктар клуба.

Усе гульцы "Партызана" трэніруюцца разам з іншымі клубамі альбо самастойна.