Фотарэпартаж з "Чырвонай Арміі", дзе пад заваламі загінуў чалавек

Падчас абвалу 30-гадовага будынка загінуў мужчына 1954 года нараджэння, яшчэ адзін атрымаў траўмы.

Вось што Еўрарадыё распавялі ў СВК “Чырвоная Армія”:

“Гэта быў аварыйны будынак, які рамантаваўся, працы там былі забароненыя. Яны самавольна там аказаліся. А зранку было шмат снегу, дождж і дах не вытрымаў, абрынуўся”.

Гэты будынак дрэваапрацоўчага цэха знаходзіўся ў аварыйным стане, і рабочыя там быць не мусілі, запэўніваюць на прадпрыемстве. А загінулы рабочы ўвогуле быў на бальнічным, дадалі у СВК.

Фота — 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі