Фотафакт: У Мінску яшчэ ідзе адборачны цыкл чэмпіянату Еўропы па футболе

Вось такое табло сустракае чэмпіёнаў Еўропы (і свету, але ў нашым выпадку гэта неістотна) у Мінску ля касаў стадыёна “Дынама”.

Нагадаем, еўрапейскае футбольнае першынство скончылася 1 ліпеня. Табло ля дынамаўскіх касаў апошні раз абнаўлялася 29 верасня. Але і 8 кастрычніка на “Дынама” зборная Беларусі ўсё яшчэ рыхтуецца да “адборачных гульняў чэмпіянату Еўропы”. Добра хаця б, што “каляндар” пусты.

А бліжэйшую гульню ― супраць каманды Іспаніі ― нашая каманда правядзе 12 кастрычніка ўжо ў межах адборачнага цыкла чэмпіянату свету 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі