Як ад нас уцёк хлопец, які прасіў грошы каля ГУМа (фота)

Хлопец з падбітым левым вокам сядзеў на прыступках перахода і трымаў таблічку “Дапамажыце паехаць дадому, на Украіну”. Людзі ахвотна давалі грошы маладому на выгляд чалавеку — хто пяцёрку, хто болей. Але на прапанову карэспандэнта Еўрарадыё прайсці з ім у “Чырвоны крыж” адказаў катэгарычнай адмовай:

“Я нармальны чалавек! Я не міласціну прашу! Мне трэба дабрацца дадому! На Украіну! Я пайду на вакзал! Дзе тут вакзал?!” — без ценю акцэнту лаяўся чалавек.

Бабулькі, якія назіралі за гэтай сцэнай, тут жа накінуліся на … карэспандэнта з вымовамі:

“Вы не так дапамагаеце! Вы яшчэ маладая і нічога не разумееце! Трэба было прапанаваць дапамогу, а калі ён адмовіўся — ціхенька пайсці ў "Чырвоны крыж" і сказаць ім пра гэта! Яны ведаюць, што рабіць”.

Пад лямант хлопец знік з вачэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі