Фільм беларускага рэжысёра не трапіў у фінал Your Film Festival (відэа)

Гэта працы, якія выйшлі ў фінал арганізаванага парталам конкурсу Your Film Festival.

Фільм "Перашкода" (The Obstacle) беларускага сцэнарыста і рэжысёра Максіма Буйніцкага ў фінал конкурсу не трапіў. Стужка, знятая паводле твора Данііла Хармса, была пададзеная на фэст ад Украіны, дзе цяпер жыве Буйніцкі.

Your Film Festival — сусветны анлайн-кінафестываль, які праводзіць сайт YouTube. У журы ўваходзіць вядомы рэжысёр Рыдлі Скот і акцёр Майкл Фасбендэр.

Пераможца конкурсу атрымае грант на 500 тысяч долараў на здымкі ўласнага фільма. Натуральна, пры дапамозе Рыдлі Скота, Майкла Фасбендэра і іх каманды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі