Слухачы Еўрарадыё стварылі малы зборнік беларускай тві-літаратуры!

З нагоды адкрыцця кніжнага кірмашу ў Мінску Еўрарадыё таксама вырашыла далучыцца да літаратуры. Для гэтага праводзім конкурс: сфармулюйце ў 140 сімвалах змест любога беларускага твору і атрымайце падарункі!

 

Прыклады:

 

Д. Осцін "Пыха і перадузятасць": Жанчына сустракае мужчыну з іменем Дарсі, які падаецца жахлівым. Ён потым аказваецца неблагім. Яны становяцца парай

 

Л.Кэрал "Аліса ў Краіне цудаў": Калі гонішся за белым трусам, нельга разлічваць на традыцыйныя правілі этыкету. Тым больш падчас піцця гарбаты з Капялюшнікам!

 

М.Сэрвантэс "Дон Кіхот": Перабоі з пастаўкамі мукі і хлеба-булачных вырабаў у Гішпаніі былі выкліканыя неадэкватнымі паводзінамі састарэлага Ідальга з Ламанчы.

 

ПРЫЗЫ: 

 

1 месца – 2 кнігі з шорт-ліста літаратурнай прэміі імя Гедройца: “Шалом” Артура Клінава і "Зборная РБ па негалоўных відах спорту" Паўла Касцюкевіча (выд. кнігарні "Логвінаў").

 

2 і 3 месца – шпіёнскія раманы пра Заходнюю Беларусь "К чести организации" і "Человек, превращённый в волка" Сяргея Пясецкага (выд. "Рэгістр").

 

Усім удзельнікам – фірмовая прадукцыя Еўрарадыё ў падарунак!

 

Свае варыянты пакідайце на нашых сацсетках і ў каментарах да матэр'ялу.

 

VK.COM

FACEBOOK

TWITTER

GOOGLE+

Чытаць болей пра з'яву па-ангельску на The Daily Telegraph.

Еўрарадыё разам з Евай Вежнавец вызначыла пераможцаў конкурсу!

1 месца. Алесь (У. Караткевіч "Ладдзя роспачы"): Практычны дапаможнік па тым, як і чым можна перамагчы нянявісць, абыякавасць і нават смерць.

2 месца. Алена (У. Караткевіч "Паром на бурнай рацэ"): Дзесяць хвiлiн, якiх не хапiла да ўратавання каханага. Падман i чалавечая дабрыня.

3 месца. Таня (М. Мартысевіч "Цмокі лятуць на нераст"): Вытрымкі з жж Барбары Радзівіл, разважанні пра лузерства як рысу беларускіх мужчын, пуцевадзіцель па Менску

Пераможцаў чакаюць прызы ў нашым офісе ў Мінску па адрасе вул.К.Маркса 15/403, 8 і 9 лютага да 19:00, спытаць Яну :)

Збор беларускай тві-літаратуры:

  • Я.Баршчэўскі "Шляхціц Завальня"Завальня прымае гасьцей і патрабуе ад іх гісторыі на ноч. Гісторыі прыпадабняюцца да прытчаў ()
  • Я.Купала "Не быць скотам": Кроўю, потам, не быць скотам, змаганьне за свабоду, хлеба, солі, волі, шчасьця, свабоду працоўным =) ()
  • В.Быкаў "Сцяна"Турэмны вязень марыць ад свабодзе і пачынае даўбіць сцяну камеры. Але на двары яго чакае не воля, а яшчэ адна сцяна. ()
  • У.Арлоў "Імёны свабоды": Энцыклапедыя любові да радзімы, апісвае герояў 18-21 ст. можа выкарыстоўвацца для перайменавання вуліц ()
  • А.Міцкевіч "Дзяды": Пакутнік Густаў ад нешчасьлівага каханьня ператвараецца ў здань.Гэта адбываецца на фоне абраду Дзядоў ()
  • У.Караткевіч "Маці ветру": Зварот да падзей крычаўскага паўстання ў форме містычнай лягенды ()
  • І.Шамякін "Злая зорка": Чалавечы цынізм ва ўмовах Чарнобыльскай аварыі. Як сьледзтва - трагічны фінал са сьмерцю бязьвінных людзей ()
  • У.Караткевіч "Лісце каштанаў": Пасля вайны, ў мірны час дзеці працягваюць свае местачковыя войны з рэальнай зброяй, якая іх і забівае ()
  • А.Дынько, А.Скурко "Беларусь за 10 падарожжаў": Рэдактары "Нашай Нівы" пішуць 11 эсэ пад уражаннем ад 10 падарожжаў на межы РБ ()
  • З.Бядуля "Малыя Дрывасекi": У люты мароз хлопцы выпраўляюцца ў лес за дровамi. Замёрзшых дрывасекаў знаходзяць праз тры днi. ()
  • Я.Колас "Новая Зямля": Аб праблемах пераезду на новае месца жыхарства ()
  • У.Караткевіч "Паром на бурнай рацэ": Дзесяць хвiлiн, якiх не хапiла да ўратавання каханага. Падман i чалавечая дабрыня. ()
  • А.Дынько "Чаму яны галасуюсь за Лукашэнку": Дыялогі на палітычную тэму з людзьмі, якія жывуць у чарнобыльскай зоне адсялення ()
  • У.Караткевіч "Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах сатаны": Аб выгнаных з аднаго пекла ў другое, аб тых, што сталі горш за горшых ()
  • І.Шамякін "Сатанінскі тур" Удзельнік камерцыйнага туру ў Польшчу памірае ў дарозе. Астатнія вырашаюць ехаць з трупам, каб не згубіць грошы ()
  • А.Дудараў "Чорная панна Нясвіжа" Аб жыцці,каханні і смерці барбары радзівіл - скандалы,інтрыгі, расследаванні каралеўскага двара! ()
  • У.Караткевіч "Каласы пад сярпом тваім": Немагчыма не пранікнуцца патрыятызмам да Радзімы. адчуваць сябе часцінкай народа. імкнуцца стаць лепш. ()
  • Францішак Аляхновіч, "У кіпцюрох ГПУ": Аўтабіяграфічны твор, галоўны герой трапляе ў БССР на мяжы 20-х — 30-х гадоў. ()
  • Францішак Аляхновіч, п'еса "Пан Міністар": Філімон Пупкін спрабуе здабыць пасаду міністра, развагі наконт лёсу беларусаў. ()
  • З.Бядуля "Сярэбраная табакерка". Дзед-заяц злавіў і схаваў Смерць. Ёсць і Сарока-палітык, і Папа Рымскі-шантажыст..) ()

Калі хочаце дапоўніць гэтую падборку, пакідайце свае варыянты ў каментарах! Дзякуй усім за ўдзел!