Еўрарадыё разаб’е свой шацёр на "Пікнік.by" (+карта фестывалю)

На фестывалі "Пікнік.by" размесціцца больш за 20 розных забаўляльных зон. Арганізатары оўпэн-эйру намалявалі карту мерапрыемства, каб наведвальнікі не заблукалі на хутары "Шаблі". 

"Дзве сцэны, клуб $ARA¥, дзе будуць выступаць дыск-жакеі, школа капаэйра, трэнінгі па ёзе, кінапакой, кальян-зона, валейбол, бадмінтон, фрызбі, натуральна, бары, кавярні, - пералічвае зоны пазначаныя на карце Нік Маторын і дадае тое, што пакуль не намаляванае, але абавязкова будзе. - кампанія Velcome ладзіць вельмі прыкольную зону, не будзем раскрываць, якую, але вельмі вясёлую з фатографамі ды аніматарамі. Плюс  да ўсяго – настольныя гульні, а вядучыя рыхтуюць цікавя конкурсы, якіх, напэўна, у Беларусі яшчэ не рабілі".

І "Еўрарадыё" разаб’е на пікніку свой шацёр, дзе будуць праходзіць "народныя" прэс-канферэнцыі з выступоўцамі, куды задаваць пытанні музыкам запрашаюцца і журналісты і гледачы. Паміж прэсухамі мы будзем ладзіць розныя конкурсы ды забавы, а пасля закрыцця галоўнай сцэны "Еўрарадыё" запрашае ўсіх на "Рок-караоке".

Карту мерапрыемства плануюць паставіць перад уваходам, а таксама па магчымасці раздаваць наведвальнікам. Арганізатары адзначаюць, што намёты ды астатнюю паходную атрыбутыку на фестывалі здаваць у пракат не будуць, таму раяць усім падумаць пра начоўку загадзя. Да таго ж на тэрыторыі кэмпінга будзе катэгарычна забаронена распальваць вогнішчы, але можна браць з сабой мангалы і карыстацца імі.

1 - КПП
2 - Паркоўка
3 - Уваход
4 - Кэмпінг
5 - "Графіці" Галоўная сцэна
6 - "Жывы Тузін" сцэна
7 - Клуб $ARA¥
8 - Прыбіральні
9 - Капаэйра
10 - Ёга
11 - Пінг-понг
12 - Кінапакой
13 - Кальян-зона
14 - Валейбол
15 - Бадмінтон
16 - Фрысбі
17 - Бар
18 - Кавярня
19 - Вігвам
20 - Наш Шацёр

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі