Еўрапарламентары патрабуюць адмяніць смяротную кару Кавалёву і Канавалаву

Таксама яны патрабуюць увесці ў Беларусі мараторый на смяротнае пакаранне, паведамляе сайт Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце. На думку еўрапарламентароў, суд не даказаў віну Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёв, абвінавачаных у тэракце ў мінскмі метро.

Андрыкейне кажа, што яны патрабуюць ад Лукашэнкі памілаваць Канавалава і Кавалёва. Па яе словах, гэта дакажа, што прэзідэнт Беларусі сапраўды гатовы да абвешчаных ім нядаўна палітычных рэформаў.

Сваю заяву Андрыкейне і Кукан зрабілі па выніках сустрэч з маці асуджанага Любоўю Кавалёвай у Еўрапарламенце ў Брусэлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі