Еўранэст працягнуў мандат працоўнай групы па Беларусі

Сустаршыня Парламенцкай Асамблеі Еўранэст Крысціян Вігенін растлумачыў, што працоўная група па Беларусі павінна працягнуць працу, пакуль дэлегацыя з нашай краіны не зможа прымаць паўнавартасны ўдзел у працы арганізацыі. Ён нагадаў, што мандат працоўнай групы па Беларусі быў зацверджаны на першай сесіі Еўранэст у 2011 годзе ў Брусэлі.

Як адзначае interfax.by, у другой сесіі Еўранэста бяруць удзел больш за 200 дэпутатаў з краін ЕС і ўдзельнікаў праграмы "Усходняе партнёрства" Еўрасаюза. Нагадаем, што ў яе ўваходзяць Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі