Еўракамісар Фюле выказаўся пра "справу Бяляцкага"

Як перадае Радыё "Свабода", еўрапейскі чыноўнік выказаўся пра арышт беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і зрабіў высновы з гэтай справы.

Еўракамісар лічыць, што абвінавачанні, выстаўленыя Бяляцкаму беларускімі ўладамі, беспадстаўныя і з'яўляюцца працягам рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Фюле паўтарае афіцыйную пазыцыю Еўрасаюзу: Бяляцкага трэба неадкладна і безумоўна вызваліць і зняць з яго ўсе абвінавачанні.

На думку еўракамісара, Еўрасаюз павінен ахоўваць інтарэсы грамадскіх арганізацый, вымушаных адкрываць прыватныя банкаўскія рахункі ў краінах ЕС. Еўрапейская служба знешнепалітычнай дзейнасці і Еўракамісія цяпер вывучаюць пытанне, якія меры бяспекі можна ўвесці ў гэтым выпадку, адзначае Фюле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі