Еўракамісар: Арышт Паўла Свярдлова — адзін з выпадкаў ціску на журналістаў

"Зняволенне журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова на 15 сутак за як быццам лаянку ў публічным месцы — адзін з нядаўніх выпадкаў ціску на журналістаў. З набліжэннем да парламенцкіх выбараў у Беларусі вітае атмасфера страху, а незалежным журналістам сістэматычна перашкаджаюць весці сваю дзейнасць", — заявіла на дэбатах па Беларусі ў Еўрапарламенце 5 ліпеня еўракамісар Конні Хадэгаард.

Па выніках дэбатаў еўрадэпутаты прынялі рэзалюцыю, у якой асуджаюць пачатак новай крымінальнай справы супраць журналіста і актывіста Андрэя Пачобута, ды ўвогуле перашкоды дзейнасці незалежным журналістам.

Рэзалюцыя заклікае краіны ЕС разгледзець магчымасць пашырэння санкцый, а замежных міністраў Усходняга Партнёрства ў канцы месяца абмеркаваць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і справу Пачобута.

Нагадаем, журналіст Еўрарадыё Павел Свярдлоў, які мае афіцыйную акрэдытацыю пры беларускім Міністэрстве замежных спраў, быў затрыманы раніцай 22 чэрвеня каля пад’езда свайго дома. У той жа дзень суд Маскоўскага раёна прысудзіў яму 15 сутак арышту, нібыта, за лаянку. Гарадскі суд Мінска разгледзіць касацыйную скаргу журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова 6 ліпеня а 15-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі