Еўрадэпутат: польскім уладам трэба знайсці ўсіх, хто збіваў беларусаў

У адкрытым лісце Мігальскі заклікае знайсці і пакараць усіх удзельнікаў бойкі з беларусамі ў Варшаве. Ліст з'явіўся на афіцыйнай старонцы палітыка.

Еўрадэпутат адзначае, што да гэтага часу не затрыманыя найбольш агрэсіўныя ўдзельнікі бойкі. У сваю чаргу пацярпелыя беларусы скардзяцца, што ў іх допытах удзельнічаюць адвакаты хуліганаў. А ў калідорах будынку паліцыі адбываюцца кантакты пабітых беларусаў з іхнімі крыўдзіцелямі.

Нагадаем, што 12 жніўня на футбольным полі ў Варшаве адбылася бойка паміж польскімі хуліганамі і беларусамі, якія хацелі правесці на полі футбольны турнір. У выніку здарэння быў зламаны нос у судырэктара Беларускага дома Змітра Бародкі, а карэспандэнту Хартыі-97 Івану Межую разбілі галаву, зламалі палец і скралі дарагі фотаапарат.

Гл. таксама: Палякам, якія збілі беларусаў у Варшаве, пагражае да 3 гадоў турмы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі