Еўрадэпутат: “Эканамічныя інтарэсы пераважаюць дэмакратычныя”

“Можа аказацца, што ў Еўропу пачнуць прыязджаць тыя, каго мы тут бачыць не хочам. А значыць, тыя, хто ўзмацняе рэжым Лукашэнкі. Але гэта асобнае пытанне. Я і тут таксама з’яўляюся прыхільнікам таго, каб такія людзі не маглі прыязджаць у ЕС”, -- расказвае Еўрарадыё еўрадэпутат Марэк Мігальскі пра асцярогі Еўропы.

Мігальскі – адзін з тых, хто выступае за адмену візаў у краіны ЕС для грамадзян Беларусі. Сярод варыянтаў вырашэння “візавага пытання” не толькі адмена, але і спрашчэнне працэдуры альбо адмена аплаты за візы. Але ўсё гэта пакуль не актуальна, кажа дэпутат.

120329 Pilecki Vizy.mp3

“Тое, як гэта зробім – поўная адмена віз ці спрашчэнне працэдуры атрымання, ці таксама бясплатныя візы, ці доўгатэрміновыя – гэта ўсё другарадныя пытанні. Важна, каб мы пагаджаліся з гэтым. А пакуль не ва ўсіх відаць жаданне, адкрыць і рынкі, і нашы дамы для нашых беларускіх сяброў”.

Прафесар універсітэта ў Лодзі Пшэмыслаў Жураўскі, эксперт па ўсходняй палітыцы Еўрасаюза, мяркуе, што прычына нежадання ў аднабаковым парадку адмяніць візы для беларусаў у антыімігранцкіх настроях. Маўляў, французы, немцы і англічане стаміліся ад наплыву людзей з усходу.

“Антыімігранцкія настроі настолькі моцныя ў выбарцаў старых краінаў ЕС, што палітыкі пад ціскам сваіх выбарцаў не пагодзяцца на істотную лібералізацыю візавых пытанняў. Натуральна, са шкодай для нас – і для Польшчы, і для Беларусі”.

Тым часам ЕС ужо больш году вядзе перамовы аб адмене віз з Расіяй. Марэк Мігальскі лічыць, што справа ў эканамічных інтарэсах. Беларусь з Расіяй тут сапернічаць не можа.

“Тое, што частка краін ЕС мае адмысловыя адносіны з Расіяй і таму больш прыхільная да супрацоўніцтва з ёй, чым з Беларуссю, -- гэта сакрэт палішынеля, мы гэта ведаем. Сумная праўда ў тым, што часам бізнэс, эканамічныя інтарэсы, пераважаюць над дэмакратычнымі інтарэсамі і свабодай”.

Еўрапейскі камісар па пытаннях добрасуседства Штэфан Фюле ўвогуле лічыць, што пытанне адмены візаў залежыць ад… Лукашэнкі. Маўляў, ЕС да гэтага гатовы. А вось Беларусь пытанне гамуе.

“Мы хочам, каб беларусы меней плацілі за візы і каб яны мелі лепшыя ўмовы для наведвання ЕС, але ці хоча гэтага Лукашэнка? Нашы прапановы ляжаць на стале ў беларускіх уладаў ужо дзевяць месяцаў, і мы не атрымалі ніякага адказу”.

Так што, пакуль галоўнай навіной у рэзалюцыях Еўрапарламента застаецца пытанне аб пераносе чэмпіянату свету па хакеі 2014 з Беларусі. Што праўда, яно для большасці беларусаў не настолькі прыцягальнае, як магчымасць ездзіць у Еўропу без візаў.

“Тое, што частка краін ЕС мае адмысловыя адносіны з Расіяй і таму больш прыхільная да супрацоўніцтва з ёй, чым з Беларуссю, -- гэта сакрэт палішынеля, мы гэта ведаем. Сумная праўда ў тым, што часам бізнэс, эканамічныя інтарэсы, пераважаюць над дэмакратычнымі інтарэсамі і свабодай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі