Еўрасаюз падазрае Google у маніпуляцыях з пошукавымі запытамі

Калі амерыканская кампанія адмовіцца падпарадкавацца патрабаванням Брусэля, яе могуць абвінаваціь у парушэнні антыманапольнага заканадаўства, перадае Reuters.

Еўракамісар па канкурэнцыі Хаакін Альмунія лічыць, што Google перанакіроўвае карыстальнікаў на ўласныя сэрвісы, што скажае карыстальніцкія запыты і змяншае канкурэнцыю. Па словах еўракамісара, кампанія манетызуе свой пошук і выкарыстоўвае дамінантнае становішча на рынку для атрымання звышпрыбыткаў.

Еўрасаюз расследуе дзейнасць Google ужо два гады. Пры гэтым еўрачыноўнікі кажуць, што не цікавяцца пошукавымі алгарытмамі Google, якія з'яўляюцца камерцыйнай таямніцай. Брусэль цікавіцца толькі тым, як "кампанія прадстаўляе і прасоўвае вынікі пошуку". Таксама ЕС у рамках асобнага расследавання спрабуе выявіць парушэнні ў сістэме Android, створанай спецыялістамі Google.

Дарэчы, у Еўропе доля Google у сегменце інтэрнэт-пошуку дасягае 90%.

Фота — news.yahoo.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі