ЕС аддасць Нобелеўскую прэмію міру дзецям

Як паведамляе interfax.by, на ўрачыстае ўручэнне прэміі, прызначанае на 10 снежня, прыедуць толькі каля дзесяці кіраўнікоў еўрапейскіх краін. Многія адмовіліся, кажа дырэктар Нобелеўскага інстытута Гейр Лундэстад, але прычыны адмоваў не называе.

Нагадаем, уручэнне Нобелеўскай прэміі міру Еўрасаюзу было ўспрынята неадназначна. Прэмію атрымаюць старшыня Савета ЕС Херман ван Рампей, кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу і кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц.