Экзатычныя насякомыя пашкодзілі каштаны ў Мінску

Як паведаміў агенцтву “Мінск-Навіны” загадчык лабараторыі Навукова-практычнага цэнтру Нацыянальнай акадэміі навук Анатоль Кулак, гэта чужароднае для Беларусі насякомае, якое ўяўляе рэальную пагрозу дрэвам. Такая моль пляжыць ліставыя пласцінкі, яны спачатку пакрываюцца плямамі, затым ліст засыхае і адмірае.

Складанасць яшчэ ў тым, што сярод дазволеных сёння хімічных прэпаратаў няма ніводнага, які будзе эфектыўным у барацьбе з мініруючай моллю. Таму пашкоджанае лісце збіраюць і паляць, каб спыніць распаўсюд шкодніка.