Эксперт з ЗША перасцерагае Грыбаўскайтэ ад спробаў "прыручыць" Лукашэнку

У інтэрв'ю парталу delfi.lt ён адзначыў, што яшчэ нікому не ўдавалася прыручыць лідара Беларусі. Спробы Далі Грыбаўскайтэ завязаць кантакт з Лукашэнкам, Джэксан назваў паўтарэннем чужых памылак: "Латышы спрабавалі, шведы спрабавалі — нікому не ўдалося. Цяпер Лукашэнка зноў у своеасаблівай ссылцы, адлучаны ад Еўропы. Малаверагодна, што яго запросяць на саміт Усходняга партнёрства".

Джэксан кажа, што ўсіх, хто спрабаваў завязаць кантакт, "Лукашэнка ці ашукаў, ці здрадзіў, ці яны вярнуліся ні з чым. Таму ўсё менш людзей жадаюць ісці на гэтую маральную рызыку і размаўляць з чалавекам, які, у сутнасці, з'яўляецца еўрапейскім Уга Чавесам. Калі ёсць краіны, якія сапраўды жадаюць праводзіць рэформы, якім сапраўды патрэбна дапамога — Малдова, Грузія ды іншыя, я шчыра не разумею, навошта марнаваць час на чалавека, якога не цікавіць нічога, што можа прапанаваць ЕС".

Па словах Джэксана, у кіраўнікоў суседніх з Беларуссю дзяржаваў можа не быць выбару, калі гаворка ідзе пра бізнэс, нацыянальныя меншасці або дыпламатаў. Але покер з Лукашэнкам — не тая гульня, у якой можна разлічваць на перамогу.

Фота — ru.delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі