Фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра Альпары ў Мінску Вадзім Іосуб лічыць, што анасаванае зніжэнне стаўкі рэфінансавання адчуе большая частка насельніцтва краіны.
“Адчуюць, адчуюць двумя шляхамі. Першае — знізяцца стаўкі па крэдытах, другое — знізяцца стаўкі па дэпазітах”, — адзначае эканаміст.
Эксперт таксама прагназуе, што сакавіцкае зніжэнне стаўкі рэфінансавання не будзе апошнім сёлета. Вадзім Іосуб нагадвае, што ў планах урада Беларусі знізіць стаўку рэфінансавання ажно да 13-15%. Ранейшы памер у 30% стаўка рэфінансавання захоўвала з верасня 2012 года.
Фота — ctv.by
Эканаміст: Гэта не апошняе зніжэнне стаўкі рэфінансавання сёлета

Ад 13 сакавіка яна зніжаецца на 1,5% і складзе 28,5%. У планах урада — знізіць яе да 13-15%.
-
19:44 05.06.2023
-
13:09 04.06.2023
-
18:10 05.06.2023