Дзяўчынка-інвалід 4 дні пражыла ў кватэры з памерлай маці
Здарылася гэта ў Брэсце.
Як піша газета "Вечерний Брест", у 15-гадовай дзяўчынкі — цэрэбральны параліч. Яна размаўляе і можа перасоўвацца, аднак папрасіць аб дапамозе не змагла. Усе гэтыя дні дзяўчынка не ела.
Суседзі заўважылі, што з кватэры ніхто не выходзіць і паднялі трывогу. Былі ўзламаныя дзверы.
Дзяўчынку змясцілі ў дзіцячую абласную бальніцу, дзе ёй аказалі неабходную дапамогу. Па словах медыкаў, пацыентку ўжо наведвалі сваякі.