Дзмітрыя Уса вернуць у калонію 11 ліпеня

Як паведамляе БелаПАН, яго жонка Яўгенія не дабілася спаткання з мужам. Затое з палітвязнем сустрэўся яго адвакат Аляксандр Галіеў. па яго словах, настрой у Уса звычайны. Дарэчы, схуднеў ён не на 20—30 кг, як паведамлялася раней, а на 8 кг. 


Нагадаем, што Уса асудзілі на 5,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Пакаранне ён адбывае ў магілёўскай калоніі. 


19 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе адбудзецца разгляд яго касацыйнай скаргі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі