Дзмітрыева і Пашкевіча чакаюць у смалявіцкай міліцыі ў панядзелак

Актывістаў кампаніі “Гавары праўду!” Андрэя Дзмітрыева і Міхаіла Пашкевіча хочуць прыцягнуць да адказнасці за арганізацыю сходу сяброў дачных таварыстваў, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва беларуска-кітайскага тэхнапарку. Менавіта гэта стала нагодай для іх затрымання вечарам 12 красавіка ў Смалявічах, паведаміў Еўрарадыё Андрэй Дзмітрыеў:

“Было апытанне на тэму менавіта гэтага сходу грамадзян, які быў праведзены ў сакавіку, і па выніках якога было прынята рашэнне звяртацца па інфармацыю, каб улада прадаставіла больш даследаваную і зразумелую інфармацыю наконт гэтага тэхнапарка. Там сабралося больш за 600 чалавек, і я там выступаў”.

Актывістам “Гавары праўду!” выпісалі позвы. Яны мусяць з’явіцца да смалявіцкіх міліцыянтаў для далейшага апытання ў справе сакавіцкага сходу. Дзмітрыеў мусіць прыехаць у Смалявічы ў панядзелак, 16-га. У якасці каго — у позве не ўдакладняецца. Але на гэтую сустрэчу палітык адразу паедзе з адвакатам, бо выглядае на тое, што па гэтым сходзе заведзеная адміністрацыйная справа. Дзмітрыеў не выключае, што гэтыя “апытанні” могуць скончыцца судом, штрафам альбо “суткамі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі