Дзень Гая Фокса сканчаецца ўзломам 28 000 акаўнтаў PayPal

Яшчэ днямі ананімныя ваяры Сеціва правялі масавыя хакерскія атакі на вялікую колькасць сайтаў, у тым ліку ImageShack, Symantec, NBC Sports Rotoworld forums, NBC Mobile, некалькі аўстралійскіх і еўрапейскіх сайтаў па бяспецы і кааперацыі.

Дзень Гая Фокса заканчваецца ўзломам 28 000 акаўнтаў PayPal. Пра гэта паведаміла арганізацыя Anonymous Press праз свой акаўнт у твітары.

Прадстаўніцтва PayPal заявіла, што пакуль не ў стане спраўдзіць доказы таго, што ўзлом сапраўды адбыўся. Спецыялісты правяраюць бяспеку сістэмы.

Дзень яшчэ не скончаны, і асноўныя падзеі чакаюцца ў заходніх часовых зонах неўзабаве.