Дональд Туск абяцае Беларусі 9 млрд еўра за палітычныя змены

Туск агучыў іх 29 верасня падчас урачыстай вячэры. У выпадку іх выканання Беларусь можа разлічваць на 9 мільярдаў еўра. Гэта найперш гранты і крэдыты ад сусветных банкаў.

Сярод умоваў, якія прапануе польскі бок для Беларусі, няма патрабавання адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Ёсць умова дэмакратычных выбараў у парламент, дыялогу з апазіцыяй. Таксама ўмовай называецца вызваленне і поўная рэабілітацыя палітвязняў. Але беларускі бок усё роўна на гэта не пагодзіцца, лічыць палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. На яго думку, “план Туска” — гэта толькі маркетынгавы ход.

Якаўлеўскі: “Я б да гэтага ставіўся больш рэалістычна, бо план Туска агучваецца за 10 дзён да парламенцкіх выбараў у Польшчы. Я не думаю, што план Туска, пасля такой “шчырай гасціннасці", якая была аказана беларускаму амбасадару і ўвогуле афіцыйнаму беларускаму боку, знойдзе нейкае прывітанне з боку афіцыйнага Мінску”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі