Домрачава рэабілітавалася — залаты медаль на чэмпіянаце свету!

Гэтым разам у Дар’я Домрачавай была значна лепшая стральба — толькі два промахі на чатырох агнявых рубяжах. Гэта і дазволіла ёй абысці нават нарвежку Туру Бергер, якая ў гэтай гонцы была другой. Трэцяе месца ў полькі Монікі Хойніш.

Яшчэ адна беларуска, Надзея Скардзіна заняла 26-е месца.

Чэмпіянат свету па біятлоне ў чэшскім Новым Месце стаў для Дар’і Домрачавай і катастрафічным, і трыумфальным. У спрынце яна гучна правалілася, заняўшы 43-е месца. У гонцы пераследу яна была 25-ай, а ў індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў — 33-яй. Якраз напярэдадні чэмпіянату Дар’я мела праблемы са здароўем: перанесла моцнае харчовае атручэнне.

Тым не менш, беларуская біятланістка завяршае першынства свету залатым медалём.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі