Дом Рыгора Шырмы на Пружаншчыне не атрымаў еўрапейскіх грошай (фота)

Дом у вёсцы Шакуны стаіць з зачыненымі ваканіцамі. Сцены з бярвенняў спрабавалі абмазаць глінай, але яна аблупілася. Там-сям пабітае жукамі-дрываточцамі і шашалем дрэва схавалі пад цэлафанавую плёнку. Стрыечная пляменніца Рыгора Шырмы Лідзія Фёдараўна, якая жыве па суседстве, кажа:

Лідзія Шырма: "Было такое раней — прыязджалі, абяцалі ўсім асобныя кватэры, хто жыў у доме. У любым горадзе, акрамя Мінска. Жанчына там жыла і трое сыноў. Але яна не пагадзілася. А цяпер не чуваць нешта нічога. Вось некалькі гадоў таму хацелі нібыта асобна нешта аднавіць. Але воз і сёння там. Напэўна, сродкаў няма".

Да 120-х угодкаў Рыгора Шырмы абмежаваліся мерапрыемствамі ў пружанскім музеі, кажа Лідзія Шырма. А ў Шакунах планавалі правесці “музычнае поле”, але нават гэтага не адужалі.

Між тым на шашы Брэст—Гродна, да якой паўкіламетра, ствараецца бачнасць суцэльнага пазітыву. На радзіму “вядомага музыкі, фалькларыста і этнографа Рыгора Шырмы” клічуць яшчэ камень з памятнай дошкай савецкіх часоў і шыльда з сімволікай Еўрасаюзу. На шыльдзе нават ёсць звесткі пра нейкую праграму мемарыялізацыі, падтрыманую еўрапейскімі грашыма. Але ў роднай вёсцы культавага беларускага хормайстра, відаць, не асела ні цэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі