Дэпутата Еўрапарламента не пусцілі ў Беларусь

Інцыдэнт здарыўся ў Брэсце. Дэпутата вывелі з цягніка і адвялі ў зону пагранічнага кантролю, дзе Марэку Мігальскаму паведамілі, што яго не ўпусцяць у Беларусь. Еўрадэпутату не адказалі на пытанне аб прычыне забароны на ўезд, паведамляе польскае агенцтва РАР.

Дэпутат ехаў у Мінск па запрашэнні праваабарончага цэнтра "Вясна". Падчас свайго знаходжання ў Беларусі ён павінен быў сустрэцца з прадстаўнікамі Беларускага Хельсінкскага камітэту, Беларускай асацыяцыяй журналістаў, а таксама членамі міжнароднай назіральнай місіі і лідарамі апазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі