Depeche Mode: "Новы альбом - лепшае, што мы зрабілі за апошнія гады"(відэа)

Прэс-канферэнцыя адбылася ў Парыжы — са словаў музыкаў, гурт шмат што звязвае з французскай сталіцай і менавіта там было напісана шмат песень.

На пачатку размовы з журналістамі Depeche Mode прадставілі відэазапіс адной з песень будучага альбома. Музыкі неаднаразова падкрэслілі, што вельмі задаволеныя новай праграмай і вельмі шчаслівыя адправіцца ў новы тур: маўляў, шоў прыносяць гурту так шмат эмоцый, што ім вельмі цяжка было б ад гэтага адмовіцца. Датычна новай праграмы  Depeche Mode адзначылі, што альбом вельмі адрозніваецца ад папярэдніх і вельмі ім падабаецца.

Што тычыцца непасрэдна пласцінкі, Depeche Mode анансуюць свой 13-ты нумарны альбом, як лепшы за апошнія гады. Але даты выхаду як альбома, так і сінгла "Heaven" пакуль невядомыя. Музыкі паведамілі, што апошні раз былі ў студыі ў мінулую пятніцу і праца над альбомам цалкам скончаная. Еўрапейскі тур у падтрымку новай праграмы пройдзе ў 25 краінах і скончыцца канцэртам у Мінску 29-га ліпеня.

Depeche Mode распавядалі прадстаўнікам розных краін пра ўражанні ад канцэртаў, якія там адбываліся ці шкадавалі аб іх адменах. А беларуская журналістка Каця Пытлева запыталася ў музыкаў пра тое, што яны ведаюць пра Беларусь. Эндзі Флэтчар, які год таму выступаў у Мінску з уласнай праграмай, сваімі ўражаннямі з калегамі не дзяліўся, але адзначыў, што ў Мінску ўсё добра, і ляцець у нашу краіну ўсяго 3 гадзіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі