Дэфолт у ЗША адмяняецца

Аб гэтым абвясціў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Праект закона, паводле яго слоў, павінен быць прыняты ў бліжэйшыя дні. Па некаторых дадзеных, галасаванне можа адбыцца ўжо ў панядзелак, паведамляе ВВС.

Па словах аўтара законапраекта дэмакрата Гары Рыда, лідары дэмакратаў і рэспубліканцаў прадставяць пагадненне сваім аднапартыйцам перад галасаваннем.

Нагадаем, што ў выпадку непрыняцця закона аб павышэнні максімальнага дзяржаўнага доўгу ЗША краіне пагражаў дэфолт. Гэта мела б катастрафічныя наступствы не толькі для амерыканцаў, але і для ўсяго свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі