Дар'я Домрачава стала другой ў гонцы на этапе Кубка свету

Спаборніцтвы прайшлі ў нарвежскім Халменколене 5 лютага, у заключны дзень сёмага этапу Куба свету.

Домрачава зрабіла чатыры промахі на агнявых рубяжах, але ад пераможцы адстала менш чым на 27 секундаў. Першай стала немка Андрэа Хенкель. Трэцяй да фінішу праз 0,6 секунды пасля Домрачавай прыйшла Тэя Грэгорын са Славеніі. Яна, дарэчы, страляла без прамашак).

У агульным заліку Кубка свету Домрачава таксама займае другое месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі