Даішнік з Камянеччыны за год набраў хабар больш за 50 мільёнаў рублёў

Інспектар браў хабар з траўня 2010 па сакавік 2011 года. За грошы ён аддаваў правы кіроўцам, пазбаўленых іх за “п’яную” язду. Акрамя таго, даішнік накладваў на парушальнікаў штрафы на дарогах без квітанцыі. “На ўзаемавыгаднай аснове” ён змяншаў велічыню штрафаў, якія накладаў на кіроўцаў яго начальнік, піша газета “Навіны Камянеччыны”.

Былому інспектару ДАІ па трох артыкулах Крымінальнага Кодэкса пагражае да 10 гадоў турмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі