ДАІ затрымала кіроўцу, які зладзіў гонкі па Мінску 27 сакавіка
Кіроўцу "мерсэдэса" затрымалі напярэдадні ў пасёлку Калодзішчы пад Мінскам.
Нагадаем, мужчына праігнараваў патрабаванне інспектараў спыніцца. Спрабуючы ўцячы ад пераследу патрульных машын, ён учыніў дзве аварыі. На кіроўцу завочна склалі 10 адміністрацыйных пратаколаў, паведамляе БТ.
Затрымалі яго толькі праз паўтара месяца. 27-гадовы мужчына не патлумачыў матывы сваіх учынкаў. Але высветлілася, што ён уцёк з так званай "хіміі" — папраўчай установы адкрытага тыпу.
Фота — auto.onliner.by