“Дай дарогу!”: Дзякуй, Мінск! Спадзяемся, мы вас сёння падралі! (фота, гук)

120502 Svjardlou Daj Darogu.mp3

Тысяча гледачоў прыходзіць на “Дай Дарогу!” літаральна па абвестцы ў “вКонтакте”. 1 траўня Re:Public ― самы вялікі клуб у Мінску ― чарговы раз трышчыць па швах. І гэта ўжо не першы такі канцэрт! Гурт з Брэста незаўважна ператварыўся ў самую паспяховую альтэрнатыўную каманду Беларусі.

jest_osnovanije.mp3

"Есть основание"

“Што мы рабілі, каб гэта адбылося? Ну так гэта ж аўтаматычна адбываецца! Мы асабліва не стараемся. Мне здаецца, гэта прызванне. Усё атрымліваецца само сабой”, ― распавядае Еўрарадыё пасля канцэрта лідар ДД! Юра Стыльскі. Пасля трох гадзінаў на сцэне ён не выглядае стомленым. “Дзякуй, Мінск! Спадзяемся, мы вас сёння падралі!”, ― кажа ён на развітанне гледачам, якія адразу задаволена гудуць.

120501 Stylski.mp3

Інтэрв'ю з Юрай Стыльскім ― цалкам.

Пры гэтым “Дай дарогу!” дагэтуль не маюць ніводнай(!) узнагароды ад беларускіх музычных крытыкаў. Ні рок-кароны, ні статуэткі ад Ultra-music, ні дыплома ад “Экспертаў”.

Дырэктар гурта Вова Ёдаў гэтага татальнага ігнору не разумее. Я прыгадваю, як 10 гадоў таму ён поштай дасылаў мне дыскі гурта з Брэста. “Дык дагэтуль нідзе нашы дыскі не прадаюцца. Нас амаль ніхто не выдае. Не круцяць нас. Вось пры ўсім пры гэтым… ёсць народная любоў. Гэта андэграўнд у чыстым выглядзе”, ― скардзіцца Ёдаў.

 

 

 

 

 

У Re:Public “Дай дарогу!” гучаць бруднавата. На альбомных запісах гук сакавіты, густы. А ў клубе ― рэзкі, як танцпол з фанатамі. Чалавек 200, ахвяраваўшы добрым гукам, збеглі на верхнія ярусы. Усе астатнія ― пад сцэнай. Братэрства, якое пануе ў гэтым слэме, словамі не апісаць. Гледачы з апошніх сіл трымаюць адно аднаго на руках, а калі “палёт” заканчваецца на падлозе, хутка дапамагаюць падняцца. І, вядома, падсаджваюць на сцэну.

prygai_v_kaliasku.mp3

"Прыгай в коляску"

 

 

 

“Мне людзі часам пішуць такія лісты: рэбры баляць, вока падбітае, але было так класна, што проста капец!” ― ганарыцца сваімі фанатамі Стыльскі. Часам перад ім адплясвае чалавек па дваццаць! Фанаты з першага шэрагу хапаюць іх за ногі і сцягваюць ў натоўп. Каб панкі не перашкаджалі музыкам, уздоўж манітораў нацягнутая тонкая чырвона-белая стужачка.

v_sinih_sandaliah.mp3

"В синих сандальях"

“Гэта ж кантакт з публікай, на “Дай дарогу!” заўжды так. Гледачы мусяць быць як мага бліжэй. Наколькі гэта магчыма. Гэта элемент шоў, ― тлумачыць Вова Ёдаў. ― А калі б мы стварылі з ліку фанатаў “атрады” для працы на сцэне, гэта ўжо быў бы элемент пастаноўкі”.


Часам панкі карыстаюцца адсутнасцю аховы вельмі нетрадыцыйна:

“Мы калі зайшлі, песні на другой на сцэну вылез хлопец, прабег праз стужачку, зняў штаны і сваім аголеным чэлесам пачаў барабаніць па талерцы. Яго хутка скінулі са сцэны, бубнач працёр талерку ручніком. Відаць, адмыслова для такіх выпадкаў ручнік падрыхтаваў. Хаця, не ведаю, можа, ён ім твар працірае… Але вось ён ім талерку працёр, і пачалі далей граць”, ― распавядае адзін з гледачоў.

patrulny_ment.mp3

"Патрульный мент" - прэм'ера

Напачатку канцэрта Стыльскі адразу папярэдзіў: на падыходзе новы альбом, таму старых песень будзе няшмат.

“На новым альбоме будзе такі ж угар, як раней. У нашым фірмовым стылі, ― абяцае музыка. ― Будуць вясёлыя песні! Але спецыяльна мы ніякай канцэпцыі не рабілі. Як ёсць ― так ёсць. Мы ж, гэта, рэальнасць адлюстроўваем. Ну і, калі сталі больш жорсткімі, значыць, не ўсё ў нас так весела”.

Рэчаіснасць “Дай Дарогу!” ― гэта штодзённая мацерная вайна за жыццё, якую людзі, узброеныя шкоднымі звычкамі, вядуць супраць бытавухі і законаў каменных джунгляў. Героі песень ДД! заўжды, не зважаючы на абставіны, імкнуцца да лепшага: кахання, хуткасці, свабоды ― і заўжды робяцца ахвярамі абставінаў. У Беларусі быць няшчасным вельмі проста. Але людзі з вершаў Стыльскага, а разам з імі і музыкі, і гледачы знаходзяць у сабе сілы пасля кожнай сумнай песні з вялікай надзеяй чакаць наступную.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі